Лукашэнка: Тэрарысты не завалодаюць ядзернымі матэрыяламі з Беларускай АЭС
Пры будаўніцтве Беларускай АЭС бяспека з'яўляецца галоўным прыярытэтам. У гэтым Аляксандр Лукашэнка запэўніў гендырэктара Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана.
Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што дзяржава надае вялікую ўвагу падрыхтоўцы высокапрафесійнага персаналу для абслугоўвання АЭС. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, спецыялістаў збіралі па ўсім свеце і стварылі для іх сучасны вучэбна-трэніровачны цэнтр.
Лукашэнка гарантаваў, што ядзерныя матэрыялы з АЭС у Беларусі будуць надзейна ахоўвацца.
Лукашэнка: "Мы будзем рабіць усё для таго, каб была іх поўная абароненасць, каб каму-то нават у галаву не прыйшло, што можна завалодаць падобнымі ядзернымі матэрыяламі ў мэтах нейкай тэрарыстычнай дзейнасці".
У сваю чаргу Юкія Амана паведаміў, што Беларусь з'яўляецца каштоўным партнёрам для МАГАТЭ.