Лукашэнка: Трэба падтрымаць маладыя сем'і ў набыцці жылля (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў сераду здзяйсняе рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада падчас наведвання Магілёўскай вобласці сустрэўся з працоўным калектывам ААТ "Протас". Ён заявіў, што дзяржава пры магчымасці будзе павялічваць падтрымку маладых сем'яў, у тым ліку ў набыцці жылля.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі робіцца ўсё магчымае для гэтага. "Будзе магчымасць — абавязкова павялічыць падтрымку. Але крыху трэба напружыцца і маладым сем'ям", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, падчас рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з тым, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкаванні Магілёва. Таксама Лукашэнка пацікавіцца перспектывамі развіцця дарожнай сеткі ў Магілёве і вобласці з выкарыстаннем мясцовых будаўнічых матэрыялаў ды рэканструкцыяй і капітальным рамонтам моста праз раку Дняпро ў Магілёве
Фота — ria.ru