Лукашэнка: Трэба ўзмацняць паўднёвыя межы Беларусі (відэа)

Нашай краіне неабходна ўзмацняць паўднёвыя межы. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіславам Засем і міністрам абароны Андрэем Раўковым. Кіраўнікі ведамстваў паведамілі Лукашэнку пра сітуацыю ва Узброеных сілах, найперш на паўднёвых межах.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам на гэтую тэму шмат размоваў і ў незалежнай прэсе пэўныя рэчы падаюць тэндэнцыйна. Але ж пры гэтым кіраўнік краіны лічыць неабходным засяродзіцца на бяспецы мяжы з Украінай.

“Мы асцерагаемся, што ў выніку таго, што адбываецца ва Украіне, не пацягнуліся сюды рознага кшталту элементы, не патрэбныя ў Беларусі, і асабліва зброя”, — заявіў Лукашэнка.  

Апроч гэтай праблемы, на сустрэчы абмеркавалі аптымізацыю Узброеных Сіл, а таксама стварэнне новай зброі і новых відаў узбраення. Са словаў Станіслава Зася, сітуацыя ва Узброеных Сілах краіны стабільная. Ён адзначыў узмацненне маральна-псіхалагічнага стану людзей і змяншэнне адтоку афіцэрскіх кадраў, перадае БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі