Лукашэнка ў Ашхабадзе: Дамаўляемся пра пастаўкі беларускіх беспілотнікаў

У аўторак адбыліся яго перамовы з туркменскім прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым. Між іншым, гаворка ішла пра планы стварэння ў Туркменістане вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў. А пакуль Беларусь хоча пастаўляць туркменскаму боку распрацаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук беспілотнікі, паведаміў Лукашэнка.



Таксама наша краіна плануе стварыць у Туркменістане комплексны цэнтр па сервісным абслугоўванню беларускай тэхнікі, якая туды будзе пастаўляцца, інфармуе БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі