Лукашэнка ўручыў прыз Лукашэнку
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Мінску прайшла цырымонія ўручэння імянных стыпендый Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Маладыя спартсмены атрымлівалі пасведчанні і значкі. Уручаў іх Дзмітрый Лукашэнка, старшыня цэнтральнага савета клуба. На мерапрыемстве прысутнічалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка. "Таленавітая моладзь — гэта здабытак нацыі", — гаварыў апошні ў сваёй прамове.
Прэзідэнцкі спартыўны клуб за вялікі ўнёсак у развіццё алімпійскага руху атрымаў прыз Міжнароднага алімпійскага камітэта "Алімпізм у дзеянні". Віктар Лукашэнка ўручыў яго брату Дзмітрыю.
"Мы прывыклі, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб узнагароджвае, нешта уручае, — гаварыў першы віцэ-прэзідэнт НАК. — Дазволю сабе ўнесці невялікую карэкціроўку ў гэты працэс і нешта уручыць клубу. Дазвольце выканаць гэтую прыемную місію".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.