Лукашэнка вазіў Пуціна па пустых вуліцах Александрыі на аўтамабілі ГАЗ-69 (фота)
12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка вазіў Уладзіміра Пуціна па пустых вуліцах аграгарадка Александрыя ў Шклоўскім раёне на мадэрнізаваным аўтамабілі ГАЗ-69 1960-х гадоў (кіраўнік Беларусі сам кіраваў машынай). Расійскі прэзідэнт быў у Магілёве на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі і пагадзіўся пабываць на малой радзіме беларускага кіраўніка (яны прыляцелі на верталёце). У траўні 2016-га сюды прыязджаў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які паставіў Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў да сцяны дома.
Як інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка, у Александрыі Лукашэнка паказаў Пуціну сваю "мадэрнізаваную" хату (нядаўна з'явіўся кліп Алены Ланской, які ў ёй здымаўся), дзе іх чакалі бліны і дранікі. Яны пагулялі і паездзілі па вёсцы. Далей было традыцыйнае наведванне Трафімавай крыніцы (яе калісьці абсталяваў дзед Аляксандра Лукашэнкі). Пуцін пабачыў беларускамоўны надпіс пра крыніцу, піў ваду з яе. Для яго арганізавалі экскурсію па наваколлі.