Лукашэнка віншуе "бацьку" аўтамата Калашнікава: вы мацуеце супрацу народаў
Кіраўнік дзяржавы адправіў віншаванне Герою Расіі Міхаілу Калашнікаву, які адзначае дзень нараджэння.
"У нашай краіне Вас высока цэняць як выдатнага інжынера-збройніка і добрага сябра Беларусі, — цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Перакананы, што Ваша дзейнасць яшчэ многія гады будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва двух брацкіх народаў".
Міхаілу Калашнікаву 94 гады. Ён стаў знакамітым на ўвесь свет, дзякуючы стварэнню аўтамата, які атрымаў яго імя.
Фота — ridus.ru