Лукашэнка выказаўся пра дачыненне сваіх набліжаных да забойства Бандарэнкі

Удзельнікі бойкі на плошчы Пераменаў / Еўрарадыё
Удзельнікі бойкі на плошчы Пераменаў / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе інтэрв'ю групе лаяльных СМІ выказаўся пра забойства Рамана Бандарэнкі. Мы ўжо прыводзілі яго меркаванне пра абставіны трагедыі. Дзякуючы поўнай версіі інтэрв'ю, ведаем мы і тое, што ён пракаментаваў падазрэнні ў датычнасці да смяротнай бойкі ў адрас сваіх прыбліжаных:

Пяць чалавек за суткі загінула! Выбралі аднаго чалавека і пачалі качаць [сітуацыю. — Еўрарадыё]. Я ўжо ўчора, мне далажылі, я ўжо заўважыў, не ведаю, ці заўважыў ты, яшчэ ж учора ён быў жывы, гэты чалавек, пачалі паварочваць у бок, што яго збілі. Я не называю прозвішча, але людзі, якія бліжэй да прэзідэнта. Яны ўжо прызначылі вінаватых. Слухайце, а гэтыя людзі наогул у Мінску не былі! Гэта паварочвалі ўжо да таго, што гэта людзі Лукашэнкі, гэта значыць гэта я даў каманду.

Нагадаем, сярод удзельнікаў бойкі на "плошчы Перамен", пасля якой 31-гадовы Раман Бандарэнка апынуўся ў рэанімацыі і потым памёр, журналісты заўважылі чалавека, вельмі падобнага на чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту. Таксама адным з "герояў" быў і нехта, падобны на кіраўніка Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава. Абодва ўваходзяць у бліжэйшае кола Лукашэнкі.

Пасля гібелі Бандарэнкі Следчы камітэт заяўляў пра нібыта наяўнасць ў яго крыві алкаголю, пазней гэтую версію трансляваў і Лукашэнкам. Але медыцынскія дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні Еўрарадыё, гэтую інфармацыю абвяргаюць. Ёсць у справе і іншыя несупадзенні.

За два дні змяніліся тры ведамства, якія займаюцца справай Бандарэнкі: пасля МУС яго перадалі ў СК, а затым — у Генеральную пракуратуру. Цела Рамана блізкім для пахавання пакуль не аддаюць.

Пасля чацвярга кожны дзень ў Беларусі ствараюцца стыхійныя мемарыялы ягонай памяці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі