Лукашэнка выкрасліў краіны Балтыі з постсавецкай прасторы

Лукашэнка выкрасліў краіны Балтыі з постсавецкай прасторы

Аляксандр Лукашэнка нечакана выкрасліў краіны Балтыі (Літву, Латвію і Эстонію) з постсавецкай прасторы. Адбылося гэта 4 снежня ў Мінску падчас сустрэчы з паслом Грузіі ў нашай краіне Валерыем Кварацхеліяй. Гаворка ішла найперш пра вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі. У другім туры перамагла 66-гадовая Саломэ Зурабішвілі.

Лукашэнка прызнаўся, што ўважліва сачыў за падзеямі ў Грузіі, пасля чаго сказаў наступнае:

"Прэзідэнтам упершыню выбрана жанчына ў Грузіі, ды і на постсавецкай прасторы, і гэта, можа быць, добры вопыт, паглядзім. І Беларусь, наша грамадства будуць уважліва прыглядацца да вашага досведу".

Як вядома, да постсавецкай прасторы адносяцца Літва, Латвія і Эстонія. У суседняй Літве з 2009 года прэзідэнт — Даля Грыбаўскайтэ (яе пераабіралі ў 2014 годзе). У Эстоніі з кастрычніка 2016-га прэзідэнтам з'яўляецца Керсці Кальюланд. У Латвіі ў 1999-2007 гадах прэзідэнтам была Вайра Віке-Фрэйберга (яе перавыбіралі ў 2003-м).

Магчыма, Лукашэнка гэта сказаў выпадкова. Але не выключана, што беларускі кіраўнік і сапраўды лічыць: краіны Балтыі да постсавецкай прасторы не адносяцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі