Лукашэнка: Я заўважыў, што народ бачыць выхад у рэформах

Лукашэнка: Я заўважыў, што народ бачыць выхад у рэформах

"Я назіраў за СМІ і заўважыў апытанне, што народ бачыць выхад у рэформах. Я гатовы да любых рэформаў. Да самых жорсткіх, больш жорсткіх, чым прапануе МВФ. Але ці гатовыя ды іх вы?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га і 6-га скліканняў.

Лукашэнка сказаў, што плаціць за камунальныя паслугі 100% гатовыя толькі 200 тысяч чалавек — багатых людзей і бізнэсоўцаў. Увядзенне аплаты за адукацыю і камунальныя паслугі прывядзе да каласальных неплацяжоў. А рэформы, пра якія кажа апазіцыя, гэта "злом існуючага ладу і палітычнай сістэмы".

Падчас праграмнага паслання да народа і парламента 21 траўня Лукашэнка казаў, што пераадолець цяжкасці дапаможа дысцыпліна:

"Элементарнае навядзенне парадку, выкананне дысцыпліны, тэхналагічных патрабаванняў, выразная арганізацыя работ павінны даць сур'ёзны штуршок для пераадолення адставання".

У ток-шоў "Справа прынцыпу" тэлеканала АНТ 26 верасня задалі пытанне: "Што дапаможа палепшыць стан справаў у эканоміцы?" І нечакана 88% гледачоў (7,5 тысяч чалавек) ставяць на рэформы, 12% (каля 1 тысячы) абіраюць дысцыпліну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі