Лукашэнка захацеў даведацца, на што скардзяцца беларусы (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак прыняў шэраг кадравых рашэнняў ды выказаўся на некаторыя злабадзённыя тэмы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што скаргі, якія прыходзяць ад людзей у органы ўлады, не павінны перанакіроўвацца ў тыя ўстановы, ведамствы, на якія яны і скардзяцца. Ён заявіў, што не павінныя быць адпіскі, пачынаючы ад зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта.
Лукашэнка запатрабаваў, каб у бліжэйшы час для яго падрыхтавалі і прадаставілі на разгляд аналіз зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта, ва ўрад, іншыя органы, паведамляе БЕЛТА.