Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў не злаваць мінчукоў

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка наведваў у Мінскім раёне транспартна-лагістычны цэнтр ды прыгразіў ураду "адкруціць галовы", паколькі праграма невыкананая.



"Трэба разумна падысці да таго, каб канчаткова сфармаваць аблічча горада [Мінска] і тое, што вакол яго", — сказаў Лукашэнка. Таксама ён адзначыў, што апошнім часам узрастае колькасць жадаючых атрымаць зямельны ўчастак пад будаўніцтва.

"Трэба ўшчыльняцца, перш за ўсё, у горадзе, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Але не за кошт таго, каб пасярод двара паставіць дзевяціпавярховы дом і раззлаваць людзей. У нас шмат пустуючых кавалкаў зямлі ўнутры кальцавой дарогі".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі