Лукашэнка заявіў, што не рыхтуе малодшага сына ў пераемнікі
Падчас інтэрв’ю аўстрыйскай газеце Die Presse Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта аб падрыхтоўцы ў якасці пераемніка свайго малодшага сына, заявіў: “У нас гэта немагчыма. І калі я казаў пра свайго хлопчыка, гэта быў звычайны жарт. Але журналісты чамусьці ўспрынялі гэта сур'езна”. Сайт “Коммерсант.ru” прыгадвае, што ў красавіку 2007 года беларускі прэзідэнт разважаў інакш: “Калі гаварыць пра пераемніка, дык самага маленькага буду рыхтаваць — унікальны чалавек”.
Адказваючы на пытанне, ці будзе ён і праз 10 гадоў прэзідэнтам, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што наўрад ці. “Я думаю, да гэтага часу вырастуць новыя людзі, якія возьмуць у рукі краіну і павядуць яе. Але запомніце: у нашай краіне толькі беларускі народ будзе вызначаць, хто будзе чарговым прэзідэнтам”, — цытуе прэзідэнта БЕЛТА.