Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе

Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе

Добрыя веды вучань можа атрымаць і ў звычайнай вясковай школе — усё залежыць ад настаўніка. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага педсавета.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што яго малодшы сын Мікалай вучыцца ў звычайнай вясковай школе. Прычым для яго ў гэтай школе не ствараліся спецыяльна нейкія асаблівыя ўмовы. "Лічу, што ён атрымлівае нармальныя веды", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Як вядома, малодшы Лукашэнка навучаецца ў школе ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам — гэтая вёска размешчаная недалёка ад рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. Прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ ў гэтую школу не пускаюць. 

Таксама ў СМІ неаднаразова звярталі ўвагу, што Мікалай Лукашэнка суправаджае бацьку амаль ва ўсіх замежных паездках, у тым ліку падчас навучальнага года. Ці можна лічыць такую адсутнасць асаблівымі ўмовамі для сына кіраўніка дзяржавы — не ўдакладняецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі