Лукашэнку ўпершыню падарылі грамнічную свечку (відэа)

Лукашэнку ўпершыню падарылі грамнічную свечку (відэа)

Аляксандру Лукашэнку ўпершыню падарылі грамнічную свечку. Адбылося гэта на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу.

"Грамнічная свечка — сімвалічны абярэг беларусаў, які засцерагае ад усіх нягод, а яе агеньчык абуджае матухну-прыроду да новага жыцця, новага ўраджаю, новай надзеі", — гаварыла вядучая мерапрыемства.

Грамнічныя свечкі вылучаюцца сваімі незвычайнымі памерамі. Мяркуецца, што яны аберагаюць чалавека ад чарадзейства, адпалохваюць нячысціка.

Лукашэнка, атрымаўшы падарунак, пацалаваў свечку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі