Лябедзька: Калі ў Палату патрапяць апазіцыянеры, АДС будзе на іх працаваць
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы прымуць рашэнне аб ацэнцы выбараў, аб прызнанні альбо непрызнанні легітымнасці Палаты прадстаўнікоў пасля заканчэння выбарчай кампаніі. Тады ж будуць абмеркаваныя і магчымыя дзеянні дэпутатаў-апазіцыянераў, калі такія, канешне, будуць.
Вось што кажа адзін з лідэраў АДС Анатоль Лябедзька:
"Калі яны туды пройдуць (самі пройдуць ці будуць прызначаныя), мы прымем палітычнае рашэнне пасля таго, як скончыцца палітычная кампанія. І я не выключаю, што можа быць прынятае рашэнне аб іх прысутнасці, іх працы ў структуры, якая для нас з'яўляецца нелегітымнай".
Таксама Анатоль Лябедзька прагназуе канфлікт паміж "легітымнасцю канкрэтнага кандыдата і нелегітымнасцю структуры". Але дэпутаты-дэмакраты адразу складаць свае мандаты не мусяць, лічыць палітык, хаця і дапускае такі крок праз нейкі час.
Лябедзька выказаў меркаванне, што АДС маглі б працаваць на сваіх калегаў у Палаце прадстаўнікоў:
"АДС павінна будзе працаваць на гэтых дэпутатаў. Трэба будзе задзейнічаць увесь інтэлектуальны патэнцыял для таго, каб насамрэч паказаць людзям, што ёсць вялікае адрозненне паміж абраным дэпутатам і прызначаным".