Лябедзька: Улады баяцца тысячы актывістаў, якія б размаўлялі з людзьмі
Зварот да старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава накіроўваюць ініцыятары стварэння ініцыятыўнай групы, якая збіраецца сабраць 50 тысяч подпісаў за змену выбарчага заканадаўства. У мінулую пятніцу чыноўнікі дазволілі ім правесці сход на плошчы Бангалор, але на ўзгадненне з шасцю дзяржструктурамі і падпісанне з імі дамоваў заставалася ўсяго некалькі гадзінаў. Сябра ініцыятыўнай групы, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што адбылося "блакаванне грамадзянскай ініцыятывы".
Вось што гаворыць палітык у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"Яны не хацелі б, каб у сённяшніх умовах, умовах крызісу, такой эканамічнай і сацыяльнай "стабільнасці", тысяча людзей, дастаткова падрыхтаваных, хадзілі па кватэрах і размаўлялі з людзьмі".
Цяпер апазіцыянеры паспрабуюць сустрэцца ў Міхаілам Паўлавым. Калі ж нічога не атрымаецца, плануецца правесці пікетаванне будынкаў гарадскіх органаў улады. Гэтае пытанне сёння абмяркуе прэзідыум палітрады АДС.
Таксама, як кажа Лябедзька, ініцыятары збору подпісаў разглядаюць магчымасць змяншэння колькасці сяброў групы з 969 да 100 чалавек, што б дазволіла знайсці ў Мінску для сходу памяшканне, "якое кантралюе АДС".