Лячэнне ў Беларусі хворага ВІЧ/СНІДам каштуе ад 2 да 10 тысяч долараў
На лячэнне хворых ВІЧ/Снідам у Беларусі штогод накіроўваюцца велізарныя сродкі. Пра гэта паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Валянціна Качан на прэс-канферэнцыі, прысвечанай завяршэнню рэспубліканскага аўтапрабегу "Скажы СНІДу - НЕ!".
Па папярэдніх падліках, лячэнне аднаго чалавека абыходзіцца амаль у 2 тысячы долараў. Калі ж хвораму патрэбна шпіталізацыя, гэтая сума ўзрастае да 10 тысяч, перадае БЕЛТА.
Штогод у Беларусі інфіцыруецца смяротным вірусам каля тысячы чалавек. На сённяшні дзень агульная колькасць заражаных складае больш за 10 тысяч. Ад 75% да 90% людзей заражаюцца пры палавым кантакце.