Лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі правядуць у Мірскім замку

Мірскі замак / БЕЛТА
Мірскі замак / БЕЛТА

Лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі правядуць у незвычайным месцы — у Мірскім замку (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), піша @footballby. Мерапрыемства прызначана на 21 лютага. Якраз у гэты дзень у Мірскім замку стартуе тыдзень роднай мовы.

Звычайна федэрацыя футбола праводзіла лёсаванне ў Мінску. Чакаецца, што сёлета ў нацыянальным першынстве будзе не 16, а 15 каманд. АБФФ не прапусціла ў эліту рагачоўскі "Макслайн", які выйграў стыкавыя матчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі