Людзі ў форме і масках закідалі польскіх памежнікаў камянямі з Беларусі
Польскія памежнікі
9 верасня каля 21:00 група з 7 чалавек у форме ахоўнага колеру, хаваючы твары пад маскамі, закідала польскіх памежнікаў камянямі з тэрыторыі Беларусі. У тых, хто атакаваў польскі патруль, былі рагаткі і ліхтарыкі, якімі яны спрабавалі зляпіць палякаў. Памежная служба Польшчы паведамляе, што ніхто не пацярпеў.
Мігранты ўчора спрабавалі патрапіць у Польшчу, у асноўным, па рэках. 4 чалавекі (грамадзяне Бурундзі і Конга) незаконна перайшлі раку Валкушанка. Яшчэ 9 чалавек — з Сірыі — пераправіліся праз раку Падцаркоўка. Усяго беларуска-польскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі перайсці 15 замежнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.