М. Машкевіч: Думаю, у КДБ п'юць шампанскае і будуць атрымліваць узнагароды

Еўрарадыё датэлефанавалася да былога намесніка дырэктара Ўсходняга дэпартамента МЗС Польшчы, куратара беларускай праблематыкі Марыюша Машкевіча. Дыпламат быў звольнены у адзін дзень з дырэктаркай тэлеканала "Белсат". Машкевіч сваё звальненне не каментуе, бо працягвае працаваць у МЗС. Аднак ён падцвердзіў Еўрарадыё, што быў звольнены не па сваёй ініцыятыве:

"Я толькі магу пацвердзіць, што гэта адбылося не з маёй ініцыятывы і каментаваць гэтага не буду, таму што застаюся на дзяржаўнай службе".

Марыюш ухіліўся ад пытання пра магчымыя змены ў палітыцы Польшчы ў дачыненні да Беларусі, але адзначыў, што перамога Мінску відавочная:

"Ёсць такія падзеі, як звальненне Рамашэўскай, што, думаю, у беларускім КДБ адкрываюць шампанскае і будуць нават атрымліваць узнагароды".

Нагадаем, Марыюш Машкевіч — колішні амбасадар Польшчы ў Беларусі. Ён быў затрыманы ў Мінску падчас разгону намётавага мястэчка ў сакавіку 2006 года.


Фота - charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі