Маці бадмінтаністкі Вольгі Конан звальняюць з працы
Тым часам былая медальная надзея Беларусі на лонданскай Алімпіядзе не спяшаецца развітвацца з беларускім грамадзянствам Маці бадмінтаністкі Вольгі Конан, якая абурылася на абыякавасць нашага міністэрства спорта і з’ехала выступаць за зборную Польшчы, звальняюць з працы.
Надзея Лазараўна Конан працуе адміністратарам гасцініцы пры Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па веславанні ў Брэсце. Дырэктар цэнтра, Дзмітрый Азаркевіч, днямі адмовіўся працягваць кантракт маме апальнай бадмінтаністкі.
Вось як перадае размову з дырэктарам Надзея Лазараўна:
“Ён кажа: “Я не магу працягнуць вам катракт”. Я спыталася, ці ёсць да мяне нейкія прэтэнзіі, хоць бы адно спагнанне. За год атрымала 20 падзякаў. А ён кажа: “Я нічога не магу зрабіць. Вы нават не ўяўляеце, якія людзі за гэтым стаяць”. Вы ўявіце мой стан — засталася без працы, без сацыяльнай абароны, малодшай дачцэ сем гадоў. А ўзрост мой такі, што зараз жа пайсці і знайсці працу я не магу”.
У дырэктара цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па веславанню Дзмітрыя Азаркевіча Еўрарадыё спыталася, на якой падставе ён звольніў сваю ўзорную супрацоўніцу і што гэта за “людзі”, якія стаяць за звальненнем мамы бадмінтаністкі.
“Без каментароў. Калі вы лічыце, што гэта парушэне працоўнага кодэкса, то можаце звярнуцца ў суд, — сказаў як стрэліў Дзмітрый Азаркевіч. — Я яшчэ раз вам кажу — без каментароў!”.
Стары кантракт Надзеі Лазараўны Конан сканчаецца 10 жніўня.
Нагадаем, з-за чаго на Вольгу Конан і яе сям’ю пачаўся ціск. Пасля ўдалага выстулення бадмінтаністкі на Алімпіядзе ў Пекіне (спартсменка перамагла некалькіх моцных саперніц і саступіла ў роўным матчы першай ракетцы свету Ксі Ксі Фан) стала зразумела — Конан — адна з галоўных надзей Беларусі на Алімпіядзе ў Лондане. Але замест таго, каб дапамагчы Вользе ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў, мінспорта прапанавала ёй кантракт... без заробку.
Гэта быў не першы інцыдэнт. Калі Вольга атрымала цяжкую траўму калена, беларускія медыкі не змаглі паставіць правільны дыягназ. А пасля аперацыі ў Нямеччыне (усе выдаткі па лячэнні таленавітай бадмінтаністкі на сябе ўзялі немцы) наша міністэрства спорту, па словах Конан, нават не выдала ёй накаленнік. Зняважаная бадмінтаністка заявіла пра пераход у зборную Польшчы.
Палякі вырашылі, што алімпійскі медаль для іх краіны лішнім не будзе і стварылі для беларускі найлепшыя ўмовы. Але, як днямі стала вядома Еўрарадыё, Вольга Конан не спяшаецца мяняць грамадзянства і марыць калі-небудзь зноў выступіць за родную краіну. Але пры ўмове, што зняважлівае стаўленне да яе зменіцца.
Маці спартсменкі Надзея Лазараўна кажа, што з беларускіх чыноўнікаў ёй нават ніхто не патэлефанаваў:
“Прайшло ўжо паўгода, і нават Грыгараў (былы міністр спорта, — Еўрарадыё) казаў, што з дачкой вядуцца перамовы і чыноўнікі спрабуюць яе вярнуць. Хоць насамрэч ёй ніхто нават не патэлефанаваў. Таму хацелася б даведацца, якія прымаліся спробы яе вярнуць і што гэта за спробы”.
Ужо 10 жніўня Вольга Конан плануе ўзяць удзел у чэмпіянаце свету па бадмінтоне ў складзе зборнай Польшчы.
“Але гэта не азначае, што я назаўсёды сышла са зборнай Беларусі, — адказала на тэлефанаванне Еўрарадыё бадмінтаністка. — Калі стаўленне да мяне зменіцца і будуць зроблены крокі ў забеспячэнні ўмоваў у дасягненні высокага выніку, я з задавальненнем вярнуся ў зборную Беларусі. Пражываючы ў іншай краіне, я адчуваю сябе беларускай і гэта заўсёды падкрэсліваю”.