Маці Дакоты: Я ведала, што дачка застанецца ў “зорным” доме

Беларускую канкурсантку на праекце пакінула генеральны дырэктар “Фабрыкі зорак 7” Маргарыта Герасімовіч ака Дакота, намінаваная гэтым разам, застаецца ў “зорным доме”, бо яе выратавала, скарыстаўшыся правам вета, генеральны прадзюсар “Фабрыкі зорак” Ларыса Сінельшчыкава. Нагадаем, што мінулым разам таксама ніхто не пакінуў праект, таму што за Наталлю Тумшэвіц заступіўся Валеры Меладзэ.

Генеральны дырэктар “Меладзе бразерс” Уладзіслаў Якаўлеў кажа, што “выратаванне Дакоты” было для ўсіх выкладчыкаў прыемным сюрпрызам:

Якаўлеў:
Спярша Дакоту ледзь не выратавалі “фабрыканты”. Перавага у Карнэліі была ўсяго ў адзін голас 4:3. Лічу, што Дакоту пакінулі на праекце абсалютна заслужана – яна добрая і таленавітая дзяўчына. Ёй трэба яшчэ пабыць унутры праекту. Не магу адказваць за прадзюсараў, але калі б у мяне было права вета, я б пакінуў і Карнэлію, калі б за тую не прагаласавалі канкурсанты. Гэтым разам намінаваліся 3 топавыя персанажы “Фабрыкі”.

Канкурсантка напісала спецыяльна для намінацыі песню, што прысвяціла свайму любімаму дзядулі, які памёр, калі дзяўчына паехала ў Маскву. Спадару Якаўлеву вельмі спадабаўся нумар Маргарыты, бо ён аказаўся вельмі моцным і шчымлівым. Мінулым разам Уладзіслаў сказаў Еўрарадыё, што Дакота мае рэальныя шанцы стаць фіналісткай праекту. Праз месяц ён пацвердзіў: беларуская спявачка можа дайсці да фіналу.

Якаўлеў: Я ад сваіх словаў не адмаўляюся і хачу адзначыць, што шансы ў Дакоты ёсць. Але астатнія хлопцы і дзяўчаты за гэты месяц падцягнуліся. З іншага боку, “вырасла” і Дакота. Яна вельмі добра ўпісваецца ў “Фабрыку”.

Маці Маргарыты Герасімовіч рэгулярна ездзіць у Маскву, каб падтрымліваць дачку. Яна вельмі хвалявалася і нават плакала на шоў, але была перакананая, што дачка застанецца ў “зорным” доме.

Святлана Герасімовіч: Нават не ведаю, чаму я так думала – гэта матчына інтуіцыя, відаць. Усё-ткі цікава за ёй назіраць. А песня мяне вельмі ўразіла – яна прыгожая і дарагая мне. Гэты падарунак на народзіны я ніколі не забуду. А яшчэ Маргарыта падаравала мне завушніцы.

Еўрарадыё неаднаразова размаўляла з маці “фабрыканткі”. Паказвалі яе і па тэлебачанні. А пра бацьку Дакоты дагэтуль нічога не было вядома. Аказалася, што ён бізнэсовец, у якога ёсць будаўнічая фірма.

Святлана Герасімовіч: Бацька Маргарыты не родны. Але ён вырасціў Дакоту і з’яўляецца для яе анёлам-абаронцам: умее суцешыць нават лепш, чым я. Можа знайсці патрэбныя словы там, дзе мяне перапаўняюць эмоцыі. Ён нас вельмі падтрымлівае і заўжды ездзіць разам са мной на “Фабрыку”.

Фота ЖЖ-супольнасць, прысвечаная Дакоце

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі