Мацкевіч: Па мерках дэмакратычных Андрэйчанка — не лепшы кіраўнік

Сёння распачала працу Палата прадстаўнікоў чацвёртага склікання. На першым пасяджэнні дэпутаты абралі спікера. Ім на безальтэрнатыўнай аснове стаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка. За яго кандыдатуру прагаласавалі 107 дэпутатаў, супраць — 1, яшчэ адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным. Палітолаг Уладзімір Мацкевіч у размове з Еўрарадыё заўважыў, што Віцебшчына пад кіраўніцтвам Андрэйчанкі стала дысцыплінаванай і адной з найменш апазіцыйных абласцей краіны.

“Поспехі Андрэйчанкі ў вобласці з пункту гледжання рэжыму цалкам даюць падставы, каб зрабіць яго кіраўніком нацыянальнага ўзроўню. Іншая справа, што калі падыходзіць па мерках дэмакратычных і рынкавых, канешне, гэта не лепшы кіраўнік. Але з іншага боку пасада старшыні Палаты прадстаўнікоў не такая ўплывовая, каб можна было думаць, што праз яе гэты досвед будзе распаўсюджаны на ўсю краіну”.

Віцэ-спікерам ніжняй палаты парламента стаў яшчэ адзін “вертыкальшчык” — старшыня Шклоўскага райвыканкама Валерый Іваноў За яго кандыдатуру прагаласавалі 105 дэпутатаў, супраць — чатыры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі