Скарачэнні пры мадэрнізацыі: “Камволь” шукае 13 чалавек, “Інтэграл” — 72

“Мадэрнізацыя прамысловасці прывядзе да вызвалення часткі працуючых на прадпрыемствах”, — перадае БелТА словы намесніка прэм’ера Пятра Пракаповіча.

“Каго звальняць!?” — пытаннем на пытанне адказваюць на бабруйскай “Белшыне”. І запэўніваюць:

“Ніякіх звальненняў у нас няма і не прадбачыцца. Але і кадравага голаду мы не назіраем”.

На “Камволі” не тое што звальняюць — шукаюць новых кадраў.

“Пакуль пра скарачэнні ў нас не чутна. Але мадэрнізацыя ідзе ўжо. Зараз у нас каля 13 вакансій ёсць”.

Толькі ў адным цэху тут узялі на працу чатырох маладых супрацоўніц па размеркаванні.

“Моладзь паступіла. У мяне ў цэху чатыры чалавекі, маюць па чатыры мільёны, у жніўні-ліпені прыйшлі”, — расказвае майстар з “Камволя”.

“І нават размоў пра звальненні зараз не вядзецца. Дырэктар нічога пра гэта не казаў”, — адразу адказваюць у аддзеле кадраў “Гарызонту”, калі пытаю пра мадэрнізацыю.

А таксама дадаюць, што маюць вакансіі.

Мадэрнізацыя не пацягне за сабой скарачэнні, упэўненыя ў кадрах “Віцебскдрэву”. Цяпер тут больш тых, каго ўзялі на працу, а не звольнілі.

“Ёсць станоўчы момант, людзі ідуць. Плюс паміж звальненнямі і прыходам людзей на прадпрыемства”, — гавораць у кадрах.

Тут ганарацца, што вакансій на прадпрыемстве не больш за 50. Начальніку аддзела лясной гаспадаркі тут прапануюць 5 мільёнаў на месяц, і столькі ж — зборшчыку шклопакетаў.

А вось на сайце прадпрыемства “Інтэграл” такіх вакансій аж 72! Шукаюць і начальнікаў, і майстроў, і звычайных рабочых.

У мадэрнізацыі ўдзельнічаюць больш за 5 тысяч прадпрыемстваў. Адна з яе мэтаў — павысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў, каб 85% з іх ішло на экспарт.

Фота: telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі