Мадура абмовіўся: "Яны спекулююць і крадуць, як і мы"

Нікалас Мадура зрабіў чарговую публічную абмоўку. Ён гаварыў пра няпростую сітуацыю ў гандлёвай сістэме Венесуэлы, у сувязі з чым ім нядаўна быў падпісаны закон аб кантролі над цэнаўтварэннем.



"Хачу сказаць, увага маленькім і сярэднім гандлярам нашай краіны, якіх вы ведаеце як ахвяраў капіталу, капіталістаў, якія спекулююць і крадуць, як і мы...", — цытуе словы Мадуры РІА "Новости".



Заява венесуэльскага прэзідэнта выклікала вялізную хвалю каментароў і жартаў у сацыяльных сетках. Хаця ўсе і разумеюць, што Мадура проста абмовіўся.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі