Магілёўцы хочуць рэфармаваць праваслаўную царкву за кошт БРСМ

Каб паставіць ва ўсіх храмах Беларусі лаўкі, падпісанты просяць патрыётаў БРСМ арганізаваць рэспубліканскі суботнік. Сабраныя на ім сродкі прапануецца пералічыць на рахунак Беларускай праваслаўнай царквы.



Пад калектыўным зваротам падпісаліся 50 магілёўцаў. Ліст быў накіраваны таксама на адрас кіраўніка дзяржавы, мітрапаліта і старшыні Магілёўскага аблвыканкама.



Нагадаем, што 26 ліпеня Аляксадр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць рэфармаваць праваслаўную царкву ў Беларусі. Ён прапанаваў скараціць па часе царкоўныя цырымоніі, паставіць у храмах лаўкі для вернікаў і будаваць цэрквы меншыя па сваіх памерах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі