Магілёўцы выклікалі міліцыю на агітатара "Народнага рэферэндума"

Калі ён выходзіў з пад’езда дома №72А па вуліцы Маўчанскага, яго ўнізе сустрэлі міліцыянты. Па іх словах, "пільныя" грамадзяне выклікалі на яго міліцыю з нагоды таго, што ён ходзіць “ад дзярэй да дзвярэй” і незаконна праводзіць збор подпісаў.

У сваю чаргу, нарад міліцыі выклікаў участковага, які склаў на актывіста БСДП пратакол. Участковы Аляксандр Данько спрабаваў забраць сабраныя подпісы, аднак Сердзюкоў наадрэз адмовіўся іх выдаць. Пасля складання пратакола ўчастковы адпусціў сацыял-дэмакрата. Пры гэтым ён сказаў, каб Сердзюкоў чакаў магчымага выкліку ў міліцыю для разбіральніцтва.

Дарэчы. міліцыянты таксама цікавіліся ў Сердзюкова, ці ёсць у яго з сабой газеты “Народны рэферэндум” і ці з’яўляецца ён іх распаўсюднікам. Аднак пры сабе ніякіх газет у актывіста не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі