Магілёўская кандыдатка злавіла камісію на ўкідванні бюлетэняў

Кандыдатка ў дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі. У прысутнасці кандыдаткі сябра камісіі паспрабаваў закінуць у скрыню два бюлетэні. У адным стаяла птушка за яго начальніка - кіраўніка раённага аддзела адукацыі Аляксандра Курсакова.

Кульманава: "Сябра камісіі падыйшла да мяне, прасіла ўладзіць гэтае пытанне. Кажа, мяне могуць звольніць з працы. Але я адмовілася, таму што павінна быць справядлівасць. Калі яны ў маёй прысутнасці такое зрабілі, то што ж адбывалася падчас датэрміновага галасавання?"

Зараз кандыдатка піша скаргу на дзеянні сябра камісіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі