Магілёўскі металургічны завод здаў сваю прадукцыю на металалом
Магілёўскі металургічны завод здаў на металалом металічны квадратны профіль, які ляжаў на складзе. Пра гэта распавялі рабочыя прадпрыемства "Магілёўдругчармет".
Па іх словах, профіль выглядае новым і здавалі яго па 13 тысяч рублёў за кілаграм. Набыць рабочым гэты профіль начальства не дазволіла. Атрыманыя грошы пайшлі на выплату заробкаў.
Да такой незвычайнай формы пошуку грошай Магілёўскі металургічны завод быў вымушаны звярнуцца ў цяжкой эканамічнай сітуацыі. Дадалося і тое, што рахункі прадпрыемства арыштаваныя.