Магілёўскія ідэолагі паедуць па калектывах распавядаць пра крызіс
Магілёўскія ідэолагі збіраюцца ў чарговы рэйд па прадпрыемствах. 16 ліпеня на Адзіны дзень інфаравання яны распавядуць пра сусветны крызіс і дзяржаўныя меры па стабілізацыі эканомікі.
У канспекце для прапагандысцкіх груп галоўнай прычынай “негатыўнага ўздзеяння крызісу” на Беларусь адзначана паглыбленне “крызісных з’яваў ў эканамічным развіцці дзяржаў-гандлёвых партнёраў Беларусі, агульнасусветнай тэндэнцыі памяншэння ёмістасці рынкаў прамысловай прадукцыі”.
Таксама акцэнт пастаўлены на неабходнасці ўзмацнення дзяржаўнага рэгулявання эканомікі падчас крызісу. “У цяперашні час асноўная задача па аздараўленню сусветнай эканомікі кладзецца на дзяржаву, а не на прыватны бізнэс”, — адзначаецца ў дакуменце.
Цалкам дакумент можна паглядзець тут: