Магілёўскія прадпрымальнікі правялі сход на рынку

Магілёўскія прадпрымальнікі правялі сход на рынку

14 лютага магілёўскія прадпрымальнікі правялі сход на Віленскім рынку. У ім прынялі ўдзел каля сотні чалавек, перадае Радыё "Свабода".

Удзельнікі сходу выказалі меркаванні, што сярод прадпрымальнікаў ужо няма ранейшага адзінства ў пратэстах супраць вядомага ўказу №222.

Адзін з удзельнікаў сходу канстатаваў, што некаторыя прадпрымальнікі працуюць па новых правілах, іншыя збіраюцца на іх пераходзіць. Ёсць і прыхільнікі далейшых пратэстаў. Некаторыя прадпрымальнікі збіраліся чарговы раз ісці ў аблвыканкам, каб чыноўнікі ўбачылі, што пратэст не згас.

Удзельнікі сходу адзначылі, што чыноўнікі наўмысна зацягнулі разгляд патрабаванняў, выстаўленых прадпрымальнікамі.

Частка пратэстоўцаў хоча ехаць у Мінск на акцыю пратэсту, якую раней запланавалі на 15 лютага. Нагадаем, што РГА "Перспектыва", якая выступала ініцыятарам мітынгу, адклікала заяўку на яго. Кіраўнік аб'яднання Анатоль Шумчанка тлумачыў гэты крок тым, што чыноўнікі прыслухаліся да прадпрымальнікаў і ўключылі яго, Шумчанку, у адпаведную групу пры Мінэканоміцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі