Макей: ЕС для нас з'яўляецца другім па значнасці партнёрам

Макей: ЕС для нас з'яўляецца другім па значнасці партнёрам

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў на сустрэчы у рамках "Мінскага форуму" з міністрам замежных спраў Германіі Зігмарам Габрыэлем, што Берлін ніколі не ставіў Беларусь перад выбарам — быць толькі з Усходам ці толькі з Захадам.

Макей: "Нашы партнёры ніколі не ставілі нас перад выбарам: або з Расіяй, або з Еўрапейскім Саюзам. І мы ніколі не казалі пра тое, што збіраемся развіваць свае адносіны з ЕС на шкоду адносінам з Расіяй ці наадварот. Знаходзячыся на стыку інтарэсаў двух геапалітычных гульцоў, Беларусь павінна ўзаемадзейнічаць з усімі. І я ўдзячны германскаму боку за тое, што яны падтрымліваюць гэтую ідэю спалучэння еўразійскага і еўрапейскага інтэграцыйных працэсаў, разумеючы, што гэта прывядзе да зніжэння канфрантацыі ў нашым рэгіёне і ўмацавання міру і бяспекі".

Уладзімір Макей дадаў, што Расія застаецца галоўным саюзнікам і партнёрам Беларусі, якая цесна звязаная з усходнім суседам палітычна і эканамічна: "У нас ніколі не было мэты разрываць сувязі з Расіяй, наадварот, заўсёды імкнуліся іх умацоўваць. Але мы не можам пакідаць без увагі іншы важны для нас рэгіён. Еўрапейскі саюз для нас з'яўляецца другім па значнасці партнёрам".

Чым больш стабільнай будзе Беларусь, тым больш стабільным будзе сітуацыя ў рэгіёне, — скончыў прамову міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі