Макей: Неўзабаве адносіны Беларусі і Расіі выйдуць на якасна новы ўзровень

Макей: Неўзабаве адносіны Беларусі і Расіі выйдуць на якасна новы ўзровень

Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі бліжэйшым часам павінны выйсці на якасна новы ўзровень. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў пасля сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве.

"Як мы ведаем, па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі ўрады дзвюх краін вядуць інтэнсіўную працу па падрыхтоўцы ўзгодненых прапаноў, накіраваных на паглыбленне саюзнай інтэграцыі. Менавіта гэтым пытанням будзе прысвечана запланаванае на заўтра пасяджэнне савета міністраў Саюзнай дзяржавы", — распавёў Макей.

Па словах кіраўніка беларускай дыпламатыі, на пасядэжнні будуць разглядацца дакументы якія істотна павысяць ступень эканамічнай супрацы дзяржаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі