Макей — пра контрсанкцыі: ніхто сабе не будзе рабіць стрэл у нагу ці ў сэрца
7 траўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся наконт адказу афіцыйнага Мінска на санкцыі Захаду.
"Многія зараз стогнуць у інтэрнэце аб тым, што кіраўніцтва Беларусі, прымаючы рашэнне аб мерах у адказ па гэтых санкцыях, робіць сабе стрэл у нагу і гэтак далей, і таму падобнае, — цытуе словы Макея sputnik.by. — Але ніхто сабе не будзе рабіць стрэл ні ў нагу, ні ў галаву, ні ў сэрца".
Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША з-за парушэння правоў чалавека, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Рыхтуюцца новыя санкцыі. Афіцыйны Мінск спрабуе адказаць контрсанкцыямі. "Я вось сёння міністру замежных спраў даручыў, прэм'ер-міністру, спецслужбам: давядзіце [еўрапейцам] да іх рэальныя факты і перспектывы, калі вы возьмецеся за зброю санкцый...", — заявіў 5 траўня Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.