Галоўчанка расказаў, супраць каго будуць ужываць контрсанкцыі

Галоўчанка расказаў, супраць каго будуць ужываць контрсанкцыі

Падчас паездкі на Мазырскі НПЗ 31 сакавіка прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў, як будуць ужывацца беларускія контрсанкцыі. 

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра магчымасць ўвядзення контрсанкцыяў супраць тых, хто ўжывае эканамічныя санкцыі да Беларусі і канкрэтных прадпрыемстваў. У дакуменце прадугледжваецца забарона на ўвоз "асобных катэгорый тавараў", на імпарт працы ці паслуг у дачыненні да краін, якія раней увялі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. 

Складаць "чорны спіс" даручана ўраду. Па словах Галоўчанкі, беларускія контрсанкцыі будуць кропкавымі.

"На жаль, заходнія партнёры ўжываюць санкцыі ў выглядзе дубінкі, якой махаюць налева і направа, не разбіраючыся ў сітуацыі. Тым самым аказваюць ціск на краіну. Мы будзем дзейнічаць у адказ вельмі кропкава і застанемся ў гэтым плане значна больш ахайныя. Указ будзе ўжывацца толькі ў дачыненні да тых фірмаў і кампаній, якія ўжываюць недружалюбныя акцыі ў дачыненні да нашай рэспублікі. І гэта наша суверэнная мера абароны, правам на якую мы зможам скарыстацца", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі