Макей распавёў Лукашэнку пра тое, як складваюцца адносіны з ЕС (відэа)

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ва Уладзіміра Макея: "... заходні накірунак, другі саміт у лістападзе — "Усходняга партнёрства". На якім узроўні мы знаходзімся?... Што ў сувязі з гэтым адбываецца там, на заходнім накірунку?".



Як інфармуе БЕЛТА, міністр замежных спраў праінфармаваў Лукашэнку "аб перспектывах адносінаў Беларусі з Еўрапейскім саюзам, увогуле з еўрапейскімі партнёрамі, а таксама са Злучанымі Штатамі Амерыкі". "Мы гатовыя да таго, каб рухацца насустрач адзін аднаму і будаваць адносіны на раўнапраўнай, абсалютна добрасуседскай, канструктыўнай аснове", — заявіў Макей па выніках сустрэчы.



На ёй, дарэчы, таксама закраналіся беларуска-расійскія адносіны, сітуацыя ў Сірыі, правядзенне ў кастрычніку ў Мінску паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі