Макей заявіў у Берліне, што ў Мінску спадзяюцца на зняццё санкцый ЕС

Макей заявіў у Берліне, што ў Мінску спадзяюцца на зняццё санкцый ЕС

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Берліне сустракаўся з кіраўніком МЗС Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Гэта быў рабочы візіт на запрашэнне нямецкага боку.

Як інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны, Макей на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы гаварыў пра дачыненні Беларусі і ЕС. "Мы вельмі зацікаўленыя ў нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам. Мы хочам нармальных эканамічных адносінаў з Еўрапейскім саюзам і асобнымі еўрапейскімі краінамі. Гэта дапаможа быць нам мацнейшымі ў палітычным плане", — сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, гэтыя тэмы былі абмеркаваныя падчас сустрэчы з нямецкім міністрам. Асаблівая ўвага надавалася перспектывам развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

На прэс-канферэнцыі Макей выказаў спадзяванне, што "ў будучыні гэтыя санкцыі будуць знятыя, і гэта дапаможа нам працягнуць развіццё краіны па ўсіх накірунках — палітычным, эканамічным, у галіне правоў чалавека і іншых".

Нагадаем, у кастрычніку ЕС прыпыніў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі.

Фота: mfa.gov.by

Макей заявіў у Берліне, што ў Мінску спадзяюцца на зняццё санкцый ЕС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі