Макею прадставяць праграму, якая сённяшняму ўраду не “па зубах”
На нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта Багданкевіч, Заіка і Трусаў прапануюць прыватызаваць дзяржаўныя прадпрыемствы, змяніць падаткавую сістэму і раздаць людзям зямлю. У апошніх днях сакавіка пройдзе чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Дакладную дату кіраўнік Адміністрацыі Ўладзімір Макей пакуль не вызначыў, але ўжо вядомая тэма будучай нарады: “Выпрацоўка новых падыходаў у рэалізацыі эканамічнай стратэгіі краіны. У тым ліку, у перыяд сусветнага фінансавага крызіса”.
Як стала вядома Еўрарадыё, першымі падрыхтавалі сумесны даклад са сваімі прапановамі прадстаўнікі дэмакратычнай часткі савета — экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч і кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка. Былы галоўны фінансіст краіны і стане галоўным дакладчыкам.
Паводле слоў Станіслава Багданкевіча, хоць фінансавы крызіс амаль і не закрануў нашу краіну, у нас яшчэ раней пачаўся крызіс эканамічны. Прычынай якога, згодна з меркаваннем эксперта, стала спроба беларускіх уладаў захаваць у краіне савецкую таталітарную мадэль развіцця эканомікі.
Станіслаў Багданкевіч: “Я прыводжу канкрэтныя лічбы, на чым такая выснова базуецца. Кажу, што ў нас падвойваецца дэфіцыт гандлёвага баланса, у нас велізарная інфляцыя — што і прывяло да дэвальвацыі, але дэфіцыт гандлёвага баланса так і не зменшыла. Галоўная прапанова тут — дэцэнтралізацыя. Праблемы беспрацоўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і г.д. — гэта праблемы мясцовага рэгіянальнага ўзроўню. Таму на гэтым узроўні павінны быць і фінансы, і прымацца рашэнні. Апроч таго, у нас не развіты ўнутрынацыянальны рынак. У Еўропе амаль няма краін, дзе доля імпарту да нацыянальнага валавога прадукту складала б 70%. Гэта сведчыць пра тое, што ў нас не створана нацыянальная эканоміка”.
Эксперты прапаноўваюць тры праграмы выхаду з крызісу.
Станіслаў Багданкевіч: “Першая праграма — стабілізацыя коштаў і выраўноўванне плацёжнага баланса. Другая — дэманапалізацыя развіцця канкурэнцыі. Усё, што дзяржаўнае, гэта і ёсць манапалізацыя. Трэцяя — развіццё ўнутрынацыянальнага рынка. Гэта дзяржстымуляванне, народная прыватызацыя, стварэнне новых працоўных месцаў і перапрафіляванне старых, развіццё малога і сярэдняга бізнеса, продаж зямлі насельніцтву”.
Усё, што тычыцца развіцця малога і сярэдняга бізнеса, у дакладзе прапісваў кіраўнік цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка. На яго думку, крызіс працягнецца самае меншае тры гады. І менавіта свабодны бізнес, паводле яго меркавання, павінен дапамагчы Беларусі з ім справіцца.
Леанід Заіка: “Тыя палажэнні, якія будуць абмяркоўвацца, адносяцца да новай эканамічнай палітыкі, пабудаванай на інтарэсах уласнікаў, якая стымулюе развіццё прыватнага прадпрымальніцтва. Але не наменклатурнага бізнеса, бо наменклатура зараз можа захапіць буйныя прадпрыемствы і потым толькі з бюджэту цягнуць грошы. Не, гэта павінен быць бізнес нацыянальны, на прыватнай базе. Такім чынам мы прапануем два варыянты эканамічнай палітыкі: першы — адаптацыйны, другі, ужо з 2010 года — палітыка фарміравання новай эканомікі, дзе будуць найбольш “прасунутыя” падаткавыя сістэмы”.
Што тычыцца “адаптацыйнай палітыкі”, то, паводле слоў эксперта, з эканамічным крызісам не трэба змагацца — да яго трэба адаптавацца, каб “нармальна” ў крызіс увайсці. Для гэтага трэба правесці маніторынг сітуацыі на прадпрыемствах і правесці рэвізію наяўнай уласнасці. А пасля гэтага падыходзіць да другога варыянта эканамічнай палітыкі.
Леанід Заіка: “Стварэнне праграмы часовай падтрымкі працоўных месцаў — 18-20 месяцаў, да таго, пакуль людзі і прадпрыемствы не змогуць знайсці для сябе новыя нішы на рынках. А ў падаткавай сістэме мы паступова павінны адмовіцца ад падатку на дададзены кошт і падатку на прыбытак. Перайсці ад агульнага бюджэтнага падатку на ВУП, які спачатку можа складаць 40-45%, потым — 30-35%”.
Цікавыя прапановы па выйсцю з эканамічнага крызісу дадаў у даклад старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. На яго думку, выйсці з крызісу без прыватнай уласнасці на зямлю будзе амаль немагчыма.
Алег Трусаў: “Кожнаму жыхару горада, які мае лецішча, трэба даваць паўгектара зямлі ў прыватную ўласнасць. Кожнаму селяніну — гектар. Надзяліць зямлёй усіх грамадзян, каб яны маглі здаваць яе ў заклад, будаваць за гэтыя грошы кватэры і гэтак далей. Зрабіць зямлю таварам. А дзяржаве пакінуць, як у Швецыі, прыкладна 40%. Гэта значыць — вада, рэкі, лясы застаюцца дзяржаўнай маёмасцю”.
Усе суразмоўцы Еўрарадыё сцвярджаюць: рэалізоўваць прапанаваную праграму сённяшні беларускі ўрад не здольны. Ён увогуле мусіў даўно пайсці ў адстаўку, а на яго месца павінны прыйсці новыя, не заангажаваныя людзі. Хай сабе і не распрацоўшчыкі канкрэтна гэтай праграмы — хоць і яны самі б не адмовіліся. Але спадзявацца, што ўрад пойдзе ў адстаўку, не выпадае. Аднак, кажуць у адзін голас эксперты, вельмі хочацца, каб да іх прапаноў прыслухаліся. Станіслаў Багданкевіч задаволены ўжо тым, што “пашырылася” трыбуна, з якой яны могуць выказваць свае погляды, і сярод іх слухачоў з'явіліся чыноўнікі вышэйшага ўзроўню.