Максім Мірны пачаў выступ на Лонданскім турніры з перамогі
Беларускі тэнісіст Максім Мірны паспяхова пачаў выступы ў парным разрадзе выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане.
У стартавым матчы групы В разам з індыйцам Махешам Бхупаці беларус абыграў інтэрнацыянальны дуэт Олівер Марач (Аўстрыя) - Лукаш Кубат (Польшча) - 7:6, 6:4, паведамляе БЕЛТА. У гэтай жа групе згуляюць яшчэ дзве пары - Даніэл Нестар (Канада) - Ненад Жымонжыч (Сербія), а таксама дуэт паўднёваафрыканца Уэслі Мудзі і бельгійца Дзіка Нормана.
У адзіночным разрадзе прайшлі першыя паядынкі - брытанец Эндзі Марэй выйграў у шведа Робіна Содэрлінга - 6:2, 6:4, а швейцарац Роджар Федэрар апынуўся мацнейшым за іспанца Давіда Ферэра - 6:1, 6:4.