Максім Мірны выбыў з тэніснага турніру ў Кітаі

25 верасня ў матчы другога круга Мірны ў пары з польскім тэнісістам Марыюшам Фірстэнбергам прайграў аўстралійскай пары Сэм Грот / Крыс Гучыёне — 7:6, 6:7, 4:10. У першым раўндзе беларуска-польскі тандэм абыграў брытанца Джэймі Дэльгада і Жыля Мюлера з Люксембурга ў двух сэтах — 6:3, 7:6, інфармуе БЕЛТА

Спаборніцтвы ў Шэньджэнь завершацца ў нядзелю, 28 верасня.

Фота — tennis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі