Маладафронтавец уцёк ад суду ў Чэхію
Адзін з абвінавачаных у справе «Маладога фронту» Аляксей Янушэўскі ўцёк з Беларусі ў Чэхію. Ён выправіўся на чужыну яшчэ напрыканцы красавіка. Ехаў праз Расію, Украіну і Польшчу. Зараз Янушэўскі жыве ў Празе ў бацькі, які там працуе.
У выпадку, калі яго справа ў Беларусі скончыцца штрафам ці ўмоўным пакараннем, хлопец збіраецца вярнуцца на бацькаўшчыну.
Нагадаем, што 30 траўня ў Савецкім судзе Мінску пачнецца працэс «маладафронтаўцаў» Змітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Насты Палажанкі, Алега Корбана і Аляксея Янушэўскага. Іх абвінавачваюць у парушэнні 193-га артыкула крымінальнага кодэкса «Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
Наша ніва