“Малады фронт” праводзіць у Мінску свой з’езд

“Малады фронт” праводзіць у Мінску свой з’езд

Дзявяты з’езд міжнароднага грамадскага аб’яднання “Малады фронт”, зарэгістраванага ў Чэхіі, пачаў сваю працу 12 верасня ў Мінску. На сёння запланаваная яго першая сесія, падчас якой будзе зробленая справаздача аб дзейнасці арганізацыі, вызначаныя формат і схема кіравання “Маладым фронтам” для новага кіраўніцтва. Таксама мяркуецца прыняць стратэгію абароны незалежнасці Беларусі ва ўмовах знешняй пагрозы.

Другая сесія з’езду запланаваная на 10 кастрычніка — на ёй канчаткова зацвердзяць склад кіраўніцтва аб’яднання. З’езд праходзіць у адкрытым фармаце і на яго можа трапіць кожны актывіст арганізацыі.

Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН сустаршыня арганізацыі Зміцер Дашкевіч, “Малады фронт” сутыкнуўся з арганізацыйным крызісам, які характэрны для ўсіх апазіцыйных структур. Ён таксама не выключае, што на цяперашнім з’ездзе кіраўніцтва аб’яднання цалкам памяняецца. Сам Дашкевіч не плануе вылучацца на пасаду сустаршыні.

На сёння ў “Маладым фронце” тры сустаршыні — Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Андрэй Цянюта.
 

Фота: сацыяльныя сеткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі