«Малады фронт» рыхтуе пікеты ў абарону палітвязняў
Актывісты «Маладога фронту» падалі ў Мінгарвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Акцыі запланаваныя на 11 і 17 чэрвеня, якраз напярэдадні разгляду пытання аб гандлёвых прэферэнцыях для Беларусі. Маладафронтаўцы просяць дазволу на правядзенне пікетаў на Кастрычніцкай плошчы, каля будынка ўраду на плошчы Незалежнасці, а таксама каля будынка КДБ.
Прэс-служба «Маладога фронту»
Прэс-служба «Маладога фронту»