Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі перамагла славенцаў

Сёння ў Рызе адбыўся матч трэцяга тура маладзёжнага чэмпіянату свету ў першым дывізіёне Беларусь—Славенія.
Наша каманда перамагла з мінімальным лікам 2:1, паведамляе “Прэсбол”. Нагадаем для таго, каб патрапіць у вышэйшы дывізіён, беларусам неабходна заняць першае месца ў сваёй падгрупе. Напярэдадні наша каманда перайграла венграў.

Заўтра наша зборная сустрэнецца з камандай Вялікабрытаніі, а ў апошнім матчы беларусы згуляюць з гаспадарамі турніру — зборнай Латвіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі