Мама хлопца, асуджанага за наркотыкі, галадае на лавачцы ля СІЗА №1 у Мінску

Фота: Вячка Касінер / Facebook
Фота: Вячка Касінер / Facebook

З 6 кастрычніка на лавачцы ля СІЗА №1 у Мінску — сумна вядомай "Валадаркі" — галадале Марына Мацулевіч, адна з "мам 328". Яна дамагаецца перагляду прысуду свайму сыну Раману, асуджанаму па наркатычнай 328-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі. Раман чакае этапу ў ізалятары.

Падчас галадоўкі Марына вядзе стрым ў Facebook. Апошні быў каля 23:00 7 кастрычніка. Жанчына скардзілася на дождж і холад, і казала, што калі так працягнецца далей, ёй давядзецца з'ехаць. Але раніцай 8 кастрычніка галадоўшчыца па-ранейшаму знаходзіцца ля СІЗА.

Нядаўна апеляцыйны суд зменшыў тэрмін утрымання Рамана пад вартай з 14 да 13 гадоў. Аднак Марына ўпэўненая, што пакаранне за правіну яе сына павіннае быць менш жорсткім, бо ён супрацоўнічаў са следствам і "выканаў заўвагу" да артыкулу 328, па якой тыя, хто добраахвотна выдаў праваахоўным органам наркотыкі і аказаў актыўную дапамогу па спыненні незаконнага абароту забароненых рэчываў, падлягаюць вызваленню ад адказнасці.

Марына Мацулевіч спрабуе даказаць, што следства дапусціла парушэнні: сыну, які набыў наркотык, былі прыпісаныя дзеянні ў складзе арганізаванай групы на падставе таго, што па геатэгу следчыя вылічылі іншых спажыўцоў забароненага рэчыва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі