Марачкін: "У нас будуць безальтэрнатыўныя выбары"

Заўтра пачнецца вырашальны дзень V з'езду беларусаў свету. На ім будуць прынятыя некаторыя рэзалюцыі і абраны кіраўнік арганізацыі. Сённяшні кіраўнік "Бацькаўшчыны" Аляксей Марачкін, распавёў Еўрарадыё, што старшынёй хутчэй за ўсё стане Алена Макоўская. Аляксей Марачкін:"Заўтра важны дзень для нас. Будуць прымацца рэзалюцыі, па культуры, па мове і аб 600-годдзю вялікай перамогі пад Грунвальдам. І таксама выбары кіраўніка арганізацыі. Але мне думаецца, што ўсё пройдзе абкатана, таму што безальтэрнатыўныя ў нас будуць выбары. Гэта Алена Макоўская".

Сёння ў мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ) прайшоў V з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына». На яго сабралася 252 дэлегаты з 18 краінаў свету.

Па-беларуску выступіў міністр культуры Павел Латушка, упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і амбасадар швецыі Стэфан Эрыксан, які прамовіў амаль без акцэнту.

Галоўнымі пытаннямі сёння былі пытанні мовы і надання ёй статусу адзінай дзяржаўнай, пра гэта казаў пад час свайго выступу Аляксей Марачкін. Гаварылі таксама пра вяртанне культурных каштоўнасцяў і мемарыялізацыю гістарычных асобаў, пра гэта казаў і міністр культуры. А таксама з’явілася ідэя адкрыць у Мінску помнік у гонар 600-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве.

Аляксей Марачкін:
"Я нагадаў пра дэкамунізацыю нашых вуліцаў і плошчаў. Беларусь самая савецкая краіна. Назвы вуліц насычаныя бальшавізмам, а па помніках Леніну мы на першым месцы. Сёння толькі горад Маладзечна пазбавіўся савецкіх назваў, дзякуючы намаганням нацыянальна свядомых дэпутатаў гарадскога савета".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі