Марадона падтрымаў Мадура пасля замаху: “Моцы табе, дарагі сябра!”

Марадона падтрымаў Мадура пасля замаху: “Моцы табе, дарагі сябра!”

Старшыня праўлення футбольнага клуба “Дынама” (Брэст) Дыега Марадона адрэагаваў на навіну пра спробу замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.

“Замах на Нікаласа Мадура —  гэта замах на народ! Венесуэла не здаецца. Моцы табе, дарагі сябра!” —  напісаў аргенцінскі футбаліст у сябе ў Твітэры.

Спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы адбылася ў суботу ў Каракасе на святочным парадзе з нагоды 81-годдзя стварэння нацыянальнай гвардыі. Прэзідэнт Мадура выступаў там з прамовай, калі на яго скіраваліся два дроны, начыненыя выбухоўкай С4. Дроны не даляцелі на прэзідэнцкай ложы —  іх збілі снайперы, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы. Служба аховы закрыла прэзідэнта бронематамі, а затым эвакуявала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі