Марадона павіншаваў брэсцкае “Дынама” з перамогай у Кубку Беларусі
Старшыня праўлення брэсцкага “Дынама” Дыега Марадона павіншаваў сваю каманду з заваяваннем Кубка Беларусі. Віншавальны зварот на іспанскай мове ён выклаў у сваім Інстаграме.
Марадона ачоліў клуб 15 траўня. Ганаровы трафей дынамаўцы здабылі 19 траўня ў матчы з БАТЭ. Брэсцкае “Дынама” другі год запар стала ўладальнікам Кубка Беларусі.