Марчык: Нас пачалі біць, калі здымалі збітага машынай байца "Беркута"

Сяргея Марчыка і Юрыя Высоцкага затрымлівалі і збівалі ва ўкраінскім горадзе Чаркасы. Там адбываўся штурм будынка абласной дзяржадміністрацыі, з Кіева якраз прыехалі машыны Аўтамайдана. Аднак сілавікі разагналі пратэстоўцаў.



Сяргей Марчык распавёў пра тое, як "Беркут" жорстка збіваў дэманстрантаў, у людзей практычна ва ўпор стралялі гумавымі кулямі. Марчык гэта ўсё здымаў. У тым ліку і тое, як нейкі аўтамабіль збіў байца "Беркута". Той некалькі разоў перавярнуўся ў паветры і зваліўся на зямлю. "Мы пачалі здымаць, як яму аказвалі дапамогу. Пасля хтосьці з "Беркута" спрабаваў мяне адштурхнуць. Далей пачалі збіваць мяне. Калега заступіўся", — расказаў Сяргей Марчык.



Журналіст "Белсата" Юрый Высоцкі распавёў, што на іх напалі ззаду і збівалі палкамі, крычалі: "На калені!". На тое, што яны журналісты, спецназаўцы ўвагі не звярталі. Асабліва моцна быў збіты Сяргей Марчык, у бальніцы на яго галаву накладалі 11 швоў.

Пасля першага вызвалення з аўтазаку і меддапамогі Высоцкі паехаў за камерай у міліцыю. У выніку, яго зноў затрымалі. Трымалі да 6-й раніцы і не тлумачылі прычыны затрымання. А яму было кепска, кружылася галава. А праз 2,5 гадзінаў Юрыя вызвалілі. Прычыну затрымання так і не назвалі. Відэакамеру журналістам не вярнулі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі